Найбуйнейшы абмен палоннымі паміж РФ і Украінай, узгоднены на перамовах у Абу-Дабі, можа адбыцца да зімовых святаў. Пра гэта заявіў зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер у падкасце гендырэктара медыяканцэрна Axel Springer Маціяса Дэпфнера.
«Мэта трохбаковага саміту заключалася ў першую чаргу ў тым, каб высветліць, ці ўдасца нам арганізаваць маштабны абмен ваеннапалоннымі ў гуманітарных мэтах, які адбудзецца зусім хутка, да святаў», — сказаў ён.
Параметры абмену дагэтуль невядомыя, аднак неаднаразова заяўлялася, што ён можа стаць найбуйнейшым за ўвесь час вайны.
Летась РФ і Украіна па выніках перамоў у Стамбуле абменьваліся палоннымі паводле формулы «1000 на 1000».