Фото: МИД Украины
19 лістапада на тэрыторыю Міністэрства замежных спраў Украіны ўпалі абломкі расійскага дрона.
Кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Сібіга заявіў, што абломкі перададуць у музей.
«У выніку атакі расійскіх беспілотнікаў на Кіеў абломкі ўпалі на тэрыторыю МЗС Украіны. Мы перададзім іх у наш музей. А расійскім тэрарыстам наша дыпламатычная служба адрасуе простае і недыпламатычнае пасланне: ідзіце ўслед за расійскім ваенным караблём, мярзотнікі. Вам ніколі не запалохаць украінскую дыпламатыю», — заявіў ён.
Таксама падчас расійскай атакі быў пашкоджаны будынак пасольства Нідэрландаў у Кіеве. Пацярпелых няма.