Абарот розніцы павялічыў тэмпы росту ў кастрычніку

Рознічны тавараабарот у студзені-кастрычніку склаў 96 млрд рублёў. Ён вырас на 8,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў Белстат. За кастрычнік паказчык розніцы вырас на 10,5 млрд рублёў.

Рознічны абарот арганізацый гандлю вырас на 9,5% да 92,5 млрд рублёў.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 34,8 рубля, што на 3,4 рубля больш, чым у студзені-кастрычніку 2025 года.

Аптовы тавараабарот знізіўся за дзесяць месяцаў на 0,3% да 154,5 млрд рублёў.

Тавараабарот грамадскага харчавання склаў 6,7 млрд рублёў, што на 1,8% больш, чым летась.