Фото: Reform.by
Па патрабаванні МАРГ мабільны аператар А1 аштрафаваны на 109,7 млн рублёў за закрыццё архіўных планаў і перавод кліентаў на новы план з больш высокай цаной.
1 чэрвеня 2025 года архіўныя тарыфныя планы А1 «Без Лимита» і «Без Лимита 2.0» былі закрытыя, а кліенты пераведзеныя на дзейны тарыфны план «Драйв Анлим» з больш высокім коштам. У красавіку гэтага года камісія МАРГ палічыла гэта парушэннем антыманапольнага заканадаўства. А1 спрабаваў абскардзіць рашэнне МАРГ у Вярхоўным судзе, але суд стаў на бок міністэрства.
У выніку эканамічны суд Мінска прыцягнуў кампанію да адміністрацыйнай адказнасці. А1 атрымаў штраф у памеры 109,7 млн рублёў, а службовая асоба кампаніі — 2250 рублёў, паведамляе прэс-служба МАРГ.
Рашэнне суда не набыло законнай моцы і можа быць абскарджана.