Аўтобус урэзаўся ў дрэва ў Светлагорскім раёне

У суботу ў Светлагорскім раёне рэйсавы аўтобус з’ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Пацярпела пажылая пасажырка. Пра гэта сёння паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле яго інфармацыі, 64-гадовы кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. ДТЗ адбылося на 7 км аўтадарогі Н-5007 Прасвет – Горкі – Карэні.

“У выніку здарэння 77-гадовая жанчына-пасажыр з траўмамі была шпіталізавана”, – паведамілі ў ДАІ.