Скриншот видео
У Мінску ў выніку падзення аўтакрана загінуў 42-гадовы машыніст, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, удзень 27 лістапада аўтамабільны кран упаў падчас мантажу апалубкі істужачнага падмурка ў Савецкім раёне. Машыніст апынуўся пад кранам, які ўпаў. Мужчына памёр ад атрыманых траўмаў.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.