Савет Федэрацыі РФ ратыфікаваў пагадненне аб Беларуска-расійскім універсітэце
Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 12:43
https://reform.news/be/savet-fedjeracyi-rf-ratyfikava-pagadnenne-ab-belaruska-rasijskim-universitjece/Савет Федэрацыі РФ прыняў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення аб умовах дзейнасці Беларуска-расійскага ўніверсітэта. Яно было падпісанае ў студзені гэтага года ў Маскве.
Дакумент тычыцца ўдасканалення навуковай, педагагічнай і фінансавай дзейнасці навучальнай установы.
У Беларусі ратыфікацыйныя працэдуры ў дачыненні да пагаднення былі завершаныя яшчэ ў ліпені гэтага года.
Згодна з дакументам, адукацыйная дзейнасць, ліцэнзаванне, акрэдытацыя і атэстацыя, а таксама прыём на навучанне паводле беларускіх адукацыйных праграм будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Аналагічныя працэдуры паводле расійскіх адукацыйных праграм будуць праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Расіі.