У Беларусі ўкараняюць аўтаразнаўчыя і відэатэхнічныя судовыя экспертызы
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 16:18
https://reform.news/be/u-belarusi-karanjajuc-a-tarazna-chyja-i-vidjeatjehnichnyja-sudovyja-jekspertyzy/У Беларусі ўкараняюць два новыя віды судовых экспертыз — аўтаразнаўчую і відэатэхнічную. Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз (ДКСЭ), спецыялісты ўпершыню здалі кваліфікацыйныя экзамены на права іх самастойнага правядзення.
У прыёме экзаменаў узялі ўдзел намесніца начальніка Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Расіі Настасся Громава і дацэнт кафедры інфакамунікацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандр Пілюшка.
Як адзначылі ў ДКСЭ, здача кваліфікацыйных экзаменаў стала завяршальным этапам укаранення новых відаў экспертыз. Да гэтага былі распрацаваныя экспертныя методыкі, набытае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, а адабраныя спецыялісты прайшлі навучанне ў дзяржаўных экспертных установах Расіі.
Аўтаразнаўчая экспертыза дазваляе ўстанаўліваць аўтарства тэкстаў на падставе аналізу асаблівасцяў пісьмовага маўлення, а відэатэхнічная прадугледжвае даследаванне відэазапісаў.

