Reform.news

У Беларусі працуе 17 тэхнапаркаў

Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 09:07

https://reform.news/be/u-belarusi-pracue-17-tjehnaparka/

У Беларусі працуе 17 тэхнапаркаў. Такія звесткі прывёў у эфіры беларускага тэлебачання старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі. Сёлета былі зарэгістраваныя два навукова-тэхналагічныя паркі: тэхнапарк «Луч» і яшчэ рэгіянальны.

“267 рэзідэнтаў на гэты момант, іх, ну вось, ужо два гады стабільная колькасць, але недзе абнаўленне ідзе на 10–20%, абнаўляецца склад рэзідэнтаў. То-бок каб стаць рэзідэнтам, трэба, вядома ж, распрацаваць інавацыйны праект і паказаць, якую інавацыю будзе суб’ект гаспадарання ўкараняць. Альбо гэта інавацыя бізнес-працэсу, то-бок новую тэхналогію ўкараняе рэзідэнт, альбо стварае новую прадукцыю”, — сказаў Каржыцкі.

Паводле яго інфармацыі, сёлета ў сярэднім на адзін укладзены бюджэтны рубель рэзідэнты тэхнапаркаў выпусцяць прадукцыі амаль на 16 рублёў. Сярэдні паказчык за папярэднія пяць гадоў — 7 рублёў аддачы на 1 рубель дзяржінвестыцый.

Рэклама

Пакінуць адказ