Reform.news

Беларуса прысудзілі да 5,5 года турмы ў Польшчы за арганізацыю нелегальнай міграцыі

Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 22:50

https://reform.news/be/belarusa-prysudzili-da-5-5-goda-turmy-polshchy-za-arganizacyju-nelegalnaj-migracyi/

Грамадзянін Беларусі Алег М. атрымаў 5,5 года пазбаўлення волі ў Польшчы за арганізацыю нелегальнай міграцыі. Суд у Лодзі прызнаў, што ён быў кіраўніком групоўкі, якая дапамагла нелегальна трапіць у Польшчу больш як 3000 замежнікаў.

Па справе праходзілі 98 абвінавачаных — грамадзяне Беларусі, Украіны, Польшчы і Казахстана. Большасць з іх добраахвотна пагадзіліся на пакаранне да пачатку судовага разбору. 23 лістапада суд вынес прысуды ў дачыненні да астатніх чатырох чалавек, паведамляе Radio Lodz.

Самы вялікі тэрмін — 5,5 года пазбаўлення волі — атрымаў беларус Алег М. Яго прызналі кіраўніком групы.

Сярод асуджаных — адвакатка, якая дапамагала ўдзельнікам групы пазбягаць крымінальнай адказнасці. Яна атрымала адзін год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады.

Як устанавіла следства, удзельнікі групы дапамагалі замежнікам незаконна перасякаць польскую мяжу з выкарыстаннем падробленых дакументаў. Такім чынам у Польшчу незаконна трапілі больш як 3000 чалавек.

Рэклама

Пакінуць адказ