Беларуса затрымалі на мяжы пры ўездзе з Польшчы
Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 12:36
https://reform.news/be/belarusa-zatrymali-na-mjazhy-pry-ezdze-z-polshchy/Памежнікі затрымалі ў пункце пропуску “Брэст” 51-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ехаў на аўтобусе Варшава-Мінск. Падставай для паглыбленай праверкі стаў сігнал службовага сабакі.
“Памежнік некалькі разоў удакладніў у мужчыны, ці перавозіць ён што-небудзь забароненае. Пасажыр кожны раз адказваў адмоўна. Аднак пры аглядзе ў яго паясной сумцы выявілі металічны слоічак, у якім знаходзіўся кавалачак спрасаванага рэчыва”, – расказалі ў ДПК.
Экспертыза паказала, што ў слоічку знаходзіўся гашыш. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Распачата крымінальная справа. Раней мужчына ўжо быў судзімы за аналагічнае злачынства.


