Выкарысталі сем марскіх дронаў. СБУ расказала пра атаку на “Меркурий” у Лівіі
Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 10:33
https://reform.news/be/vykarystali-sem-marskih-drona-sbu-raskazala-pra-ataku-na-merkurij-u-livii/Служба бяспекі Украіны апублікавала падрабязнасці атакі на расійскія судны ў Лівіі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў аперацыю ўзорнай.
Нагадаем, у выніку атакі быў знішчаны карвет “Меркурий”, таксама паражана падсанкцыйнае судна MV ANGARA, якое, паводле інфармацыі ўкраінскага боку, выкарыстоўвалася для перавозкі ваеннай тэхнікі.
“Для правядзення аперацыі былі задзейнічаны сем безэкіпажных катараў украінскай вытворчасці, якія даставілі ў пазначанае месца і спусцілі на ваду з так званага “мацярынскага судна”. Нягледзячы на спробы праціўніка знішчыць украінскія дроны з паветра, вады і сушы, безэкіпажныя катары Службы бяспекі дасягнулі мэты: выявілі і паразілі адпаведныя цэлі”, – расказалі ў СБУ.
Карвет “Меркурий” спрабаваў схавацца ў порце. На борце карабля знаходзіўся верталёт Ка-27. Ён таксама затануў. Карвет быў прыпісаны да Чарнаморскага флоту РФ.
“Узорная ўкраінская аперацыя ў адказ на расійскую вайну. Дзякую воінам Службы бяспекі Украіны і ўсім нашым Сілам абароны Украіны, якія былі задзейнічаны ў выкананні гэтых задач”, – пракаментаваў Зяленскі.



