Reform.news

Андрэй Аляксандраў атрымаў медаль Ордэна Пагоні Рады БНР

Рэдакцыя Reform.news · 22 лістапада 2026, 12:30

https://reform.news/be/andrjej-aljaksandra-atryma-medal-ordjena-pagoni-rady-bnr/

Журналіст, медыяменеджар і былы палітвязень Андрэй Аляксандраў атрымаў медаль Ордэна Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Атрымаў медаль Ордэну Пагоні Рады БНР, якім быў узнагароджаны яшчэ ў лістападзе 2023-га. Для мяне гэта вялікі гонар!» – напісаў ён у Facebook.

Нагадаем, Андрэй Аляксандраў быў затрыманы ў студзені 2021 года. У 2022 годзе яго прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання», здрадзе дзяржаве, нявыплаце падаткаў у буйным памеры і падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў масавых беспарадках. 16 верасня 2026 года Аляксандрава вызвалілі са зняволення і прымусова вывезлі ў Літву.

Рэклама

Пакінуць адказ