Падчас Ваеннай прысягі ў 120-й мехбрыгадзе паказвалі цыркавыя нумары – фотафакт
Рэдакцыя Reform.news · 22 лістапада 2026, 15:04
https://reform.news/be/padchas-vaennaj-prysjagi-120-j-mehbrygadze-pakazvali-cyrkavyja-numary-fotafakt/21 лістапада ў Мінску больш за 400 навабранцаў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады прынялі ваенную прысягу. На пляцы для родных вайскоўцаў і іншых гасцей паказалі акрабатычнае прадстаўленне, паведамляе прэс-служба вайсковай часці.
Гвардзейцы прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою і дзеянні механізаваных падраздзяленняў. Госці ўбачылі і паветраны бой беспілотнікаў.
З прыняццем прысягі навабранцаў павіншавалі ветэраны Узброеных сіл, прадстаўнікі грамадскасці і Беларускай праваслаўнай царквы. Для гасцей вайскоўцы зладзілі выставу зброі і ваеннай тэхнікі і прыгатавалі салдацкую кашу.


















