Частка Барысава засталася без ацяплення з-за аварыі
Рэдакцыя Reform.news · 18 лістапада 2026, 12:12
https://reform.news/be/chastka-barysava-zastalasja-bez-acjaplennja-z-za-avaryi/У Барысаве сёння раніцай была адключаная цепламагістраль ТМ-3. У выніку без ацяплення засталіся 175 жылых дамоў, 16 устаноў адукацыі, тры — аховы здароўя і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання.
“Адключэнне звязана з пашкоджаннем на ўчастку цеплавой сеткі, які знаходзіцца ў падпарадкаванні УП «Жыллё». З-за павелічэння падсілкоўвання сістэмы ўзнікла неабходнасць правесці работы па выяўленні і ліквідацыі пашкоджання”, – паведамілі ў Мінскэнерга.
Рамонт і аднаўленне цеплазабеспячэння запланаваныя сёння з 7 раніцы да паўночы.