Reform.news

Расія хоча нарошчваць пастаўкі збожжа праз балтыйскія парты

Рэдакцыя Reform.news · 18 лістапада 2026, 12:09

https://reform.news/be/rasija-hocha-naroshchvac-pasta-ki-zbozhzha-praz-baltyjskija-party/

Расія гатовая нарошчваць пастаўкі збожжа праз балтыйскія парты. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Георгій Барысенка. Паводле яго слоў, раней большая частка паставак збожжа ў Егіпет і краіны Афрыкі ішла праз Чорнае мора, аднак цяпер гэты паток моцна зменшыўся.

“Аднак ужо цяпер пастаўкі адбываюцца з балтыйскіх партоў, і мы гатовыя іх нарошчваць”, – сказаў намеснік міністра, перадае ТАСС.

Барысенка не ўдакладніў, пра якія парты ідзе гаворка. Трэба адзначыць, што ў апошнія месяцы рэзка вырас транзіт збожжа з Расіі праз парты краін Балтыі. Літва і Латвія прымаюць меры, каб стрымаць яго, у прыватнасці ўведзены ўзмоцненыя праверкі паходжання грузу.

Трэба адзначыць, што абвальванне часткі Крымскага моста, абломкі якога перакрылі фарватар у Керчанскім праліве, можа прывесці да працяглай блакады суднаходства паміж Азоўскім і Чорным морамі.

Рэклама

Пакінуць адказ