Не менш за 121 замежніка трапілі пад палітычны пераслед у Беларусі з 2020 года
Рэдакцыя Reform.news · 18 лістапада 2026, 11:32
https://reform.news/be/ne-mensh-za-121-zamezhnika-trapili-pad-palitychny-perasled-u-belarusi-z-2020-goda/З 2020 года пад крымінальны палітычны пераслед у Беларусі трапіў мінімум 121 замежнік, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
У сувязі з вайной ва Украіне пад крымінальны пераслед трапілі 24 замежныя грамадзяніны.
Па стане на 17 лістапада 24 замежнікі застаюцца ў месцах пазбаўлення волі. Гэта 11 грамадзян Расіі, 8 грамадзян Украіны, два грамадзяніны Літвы, адзін грамадзянін Чэхіі і адзін Польшчы. Таксама вядома пра аднаго палітвязня без грамадзянства.
Яны асуджаныя па артыкулах аб агентурнай дзейнасці, шпіянажы, садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», закліках да санкцый, удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, дыскрэдытацыі Беларусі, акце тэрарызму і міжнародным тэрарызме.
