Reform.news

Дрон «Гербера» ўпаў і выбухнуў у Малдове

Рэдакцыя Reform.news · 18 лістапада 2026, 10:59

https://reform.news/be/dron-gerbera-pa-i-vybuhnu-u-maldove/

17 лістапада на тэрыторыі Малдовы ўпаў і выбухнуў беспілотнік. Яго абломкі выявілі сёння ў лесе каля вёскі Наслаўча Акніцкага раёна. Абломкі належаць дрону тыпу «Гербера-2».

Абломкі раскіданыя ў радыусе каля 25 метраў. У 10 метрах ад варонкі быў знойдзены рухавік беспілотніка, паведамляе паліцыя Малдовы.

Мінабароны Малдовы заявіла, што ў другой палове дня 17 лістапада паветраную прастору краіны парушылі сем беспілотнікаў. Шэсць з іх упалі на тэрыторыі Малдовы.

Рэклама

Пакінуць адказ