Reform.news

Ціханоўская і генсек АБСЕ абмеркавалі яго візіт у Беларусь

Рэдакцыя Reform.news · 13 лістапада 2026, 20:31

https://reform.news/be/cihano-skaja-i-gensek-abse-abmerkavali-jago-vizit-u-belarus/

Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліоглу на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне 13 лістапада. У пачатку лістапада Сінірліоглу быў у Беларусі на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Ціханоўская і Сінірліоглу абмеркавалі яго нядаўні візіт у Мінск і кантакты з рэжымам Лукашэнкі.

Лідар беларускіх дэмсіл заклікала генсека АБСЕ пры кантактах з Мінскам уздымаць пытанні аб вызваленні палітвязняў, поўным спыненні рэпрэсій і спыненні вайны Расіі супраць Украіны, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

«Важна, каб кожны кантакт з рэжымам спрыяў дасягненню канкрэтных вынікаў — вызваленню людзей, спыненню пераследу і крокам да міру», — заявіла Ціханоўская.

Рэклама

Пакінуць адказ