WBC захаваў санкцыі супраць беларускіх баксёраў
Рэдакцыя Reform.news · 13 лістапада 2026, 22:56
https://reform.news/be/wbc-zahava-sankcyi-suprac-belaruskih-baksjora/Сусветная баксёрская рада (WBC) захавала абмежаванні для спартсменаў з Беларусі і Расіі. Рашэнне было прынята на 64-й штогадовай канвенцыі ў Акапулька (Мексіка) 12 лістапада. Спартсмены па-ранейшаму не змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах пад эгідай WBC.
«Было адзначана, што ў сувязі з вайной ва Украіне WBC захоўвае свае інстытуцыянальныя палажэнні, згодна з якімі баксёры, якія прадстаўляюць Расію і Беларусь, па-ранейшаму выключаныя з сусветных рэйтынгаў і не маюць права ўдзельнічаць у чэмпіянатах, санкцыянаваных WBC», – гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.
Нагадаем, у маі 2026 года Міжнародная федэрацыя World Boxing зняла абмежаванні з беларускіх спартсменаў.
