Саўмін падоўжыў інвестпраект па будаўніцтве зоны чакання каля “Каменнага Лога”
Рэдакцыя Reform.news · 14 лістапада 2026, 09:17
https://reform.news/be/sa-min-pado-zhy-investpraekt-pa-buda-nictve-zony-chakannja-kalja-kamennaga-loga/Савет міністраў пастановай №594 ад 12 лістапада падоўжыў тэрміны рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве зоны чакання каля пункта пропуску “Каменны Лог”.
Цяпер інвестпраект павінен быць рэалізаваны ў тэрмін да 2028 года ўключна.
Зона чакання з электроннай чаргой перад пунктам пропуску “Каменны Лог” будуецца ў раёне вёскі Жукі.