Ціханоўская абмеркавала з Мадзьярам магчымасць візіту ў Будапешт
Рэдакцыя Reform.news · 12 лістапада 2026, 17:57
https://reform.news/be/cihano-skaja-abmerkavala-z-madzjaram-magchymasc-vizitu-budapesht/Святлана Ціханоўская упершыню сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзьярам. Сустрэча адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне.
Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах і выказала надзею на развіццё супрацоўніцтва, накіраванага на ўмацаванне адносін паміж беларускім і венгерскім народамі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва і падтрымкі беларускага грамадства.
Таксама абмяркоўвалася перспектыва візіту Святланы Ціханоўскай у Будапешт, паведамілі ў Офісе лідара дэмсіл.
