Reform.news

Польшча пазбавіла Расію месца ў адной са структур ААН

Рэдакцыя Reform.news · 13 лістапада 2026, 08:52

https://reform.news/be/polshcha-pazbavila-rasiju-mesca-adnoj-sa-struktur-aan/

Польшча увайшла ў лік членаў Аб’яднанай інспекцыйнай групы ААН. На выбарах з перавагай у адзін голас яна апярэдзіла Расійскую Федэрацыю. Масква ўпершыню за 60 гадоў пазбавіцца свайго прадстаўніка ў гэтай структуры.

Інспекцыйная група з’яўляецца наглядным органам, які адказвае за правядзенне інспекцый, ацэнак і расследаванняў з мэтай павышэння эфектыўнасці, кіравання і каардынацыі дзейнасці арганізацый ААН.

Прадстаўніком Польшчы ў інспекцыйнай групе стане Якуб Хмялеўскі. Яго пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў ахоплівае 2028-2032 гады.

Рэклама

Пакінуць адказ