Павераны Вялікабрытаніі выказаў гатоўнасць паэтапна развіваць ваенны дыялог з Беларуссю
Рэдакцыя Reform.news · 12 лістапада 2026, 16:55
https://reform.news/be/paverany-vjalikabrytanii-vykaza-gato-nasc-pajetapna-razvivac-vaenny-dyjalog-z-belarussju/Вялікабрытанія выказала гатоўнасць да паэтапнага развіцця дыялогу з Беларуссю ў ваеннай сферы. Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Уільям Лонгхёрст на сустрэчы з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерыем Рэвенкам, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
У сустрэчы таксама прыняў удзел аташэ па пытаннях абароны амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі маёр Уільям Джордж.
Паводле інфармацыі Мінабароны, Рэвенка расказаў брытанскаму дыпламату пра дзеянні Беларусі, “накіраваныя на зніжэнне напружанасці” ў Еўропе і “аднаўленне канструктыўных кантактаў з іншымі дзяржавамі па лініі абаронных ведамстваў”.
“Уільям Лонгхёрст абазначыў гатоўнасць брытанскага боку да паэтапнага развіцця беларуска-брытанскага дыялогу ў ваеннай сферы”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Уільям Лонгхёрст прыступіў да працы ў Мінску ў канцы ліпеня 2026 года.




