Reform.news

На навуковай канферэнцыі ASEEES у Чыкага даследчыкі-беларусісты ладзяць беларускую праграму

Reform.news · 12 лістапада 2026, 16:24

https://reform.news/be/na-navukovaj-kanferjencyi-aseees-u-chykaga-dasledchyki-belarusisty-ladzjac-belaruskuju-pragramu/

У межах штогадовай канферэнцыі ASEEES (Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў), што праходзіць 12–15 лістапада ў Чыкага, запланаваны Belarusian Stream — серыя спецыялізаваных навуковых і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі.

У гатэлі Palmer House Hilton адбываюцца восем сесій пра беларускае кнігавыданне ў выгнанні, кіно, мову, пратэст і новыя кнігі пра Беларусь.

  • Пятніца, 13 лістапада (15:30), зала Wabash: «Беларуская ноч кароткага метра», кінапраграма 90-хвілінных паказаў лепшых беларускіх кароткаметражных фільмаў 2021–2025 гадоў (для зарэгістраваных удзельнікаў канферэнцыі). Праграма складзена са стужак, адзначаных беларускай прэміяй кінакрытыкаў «Чырвоны верас», якая цяпер працуе ў выгнанні.
  • Пятніца, 13 лістапада (18:00), Salon 5: перазапуск NAABS і прэзентацыя BELIMA, Беларускага незалежнага медыяархіва, з Таццянай Заміроўскай
  • Субота, 14 лістапада (20:00), Salon 6: Беларускія кнігі ў выгнанні і паэтычная імпрэза.

Уваход вольны, рэгістрацыя на саму канферэнцыю не патрэбная.

Частка панэляў канферэнцыі ўжо адбылася ў віртуальным фармаце 16–17 кастрычніка.

Агульная тэма 58-й штогадовай канферэнцыі Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies (ASEEES) сёлета гучыць як «Дзяржавы і імперыі».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ