Чыгуначны мост абрынуўся на поўначы РФ
Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 13:00
https://reform.news/be/chygunachny-most-abrynu-sja-na-po-nachy-rf/У Архангельскай вобласці Расіі абрынуўся пралёт чыгуначнага моста праз раку Віледзь. Абрушэнне суправаджалася сходам вагонаў. Пацярпелых няма.
“Рух па ўчастку прыпынены. На месца накіраваныя аднаўленчыя цягнікі”, – паведамілі ў Паўночнай чыгунцы РФ.
На станцыях Сольвычагодск, Котлас-Паўднёвы і Віледзь затрыманыя восем пасажырскіх цягнікоў. Дастаўляць пасажыраў будуць аўтобусамі.
Праверку па факце НЗ арганізавала Паўночна-Заходняя транспартная пракуратура.
