Reform.news

“Неа Банк Азія” атрымаў права на правядзенне аперацый з каштоўнымі металамі

Рэдакцыя Reform.news · 5 лістапада 2026, 09:04

https://reform.news/be/nea-bank-azija-atryma-prava-na-pravjadzenne-aperacyj-z-kashto-nymi-metalami/

Нацыянальны банк Беларусі пастановай праўлення №227 ад 3 лістапада пашырыў ліцэнзійныя паўнамоцтвы ЗАТ «Неа Банк Азія».

Цяпер фінансавая ўстанова зможа здзяйсняць яшчэ тры аперацыі:

  • адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах
  • купля-продаж каштоўных металаў у выпадках, прадугледжаных Нацбанкам
  • прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб
Рэклама

Пакінуць адказ