Колькасць загінулых пры ўдары па ўкраінскай Камышавасе ўзрасла да 37
Рэдакцыя Reform.news · 4 лістапада 2026, 15:43
https://reform.news/be/kolkasc-zaginulyh-pry-dary-pa-krainskaj-kamyshavase-zrasla-da-37/Колькасць загінулых у выніку расійскага авіяўдару па пасёлку Камышаваха Запарожскай вобласці 2 лістапада ўзрасла да 37 чалавек. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца, паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.
На месцы працуюць кіналагічныя разлікі і падраздзяленне Дзяржаўнага горнавыратавальнага атрада ДСНС Украіны.
Нагадаем, расійскія войскі нанеслі ўдар па Камышавасе авіябомбамі. Яны трапілі ў школу, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу. Пасля першага ўдару яшчэ 9 бомб скінулі па сховішчы, дзе знаходзіліся людзі.
3 лістапада начальнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Міхаіл Семікін паведамляў, што 58 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Працягваецца ідэнтыфікацыя загінулых.
У чэрвені ў Камышавасе правялі абавязковую эвакуацыю дзяцей. Паліцэйскія вывезлі з пасёлка 11 дзяцей. Абавязковую эвакуацыю дарослага насельніцтва не абвяшчалі, аднак, паводле інфармацыі АВА, ахвотным з’ехаць дапамагаюць дабрацца да бяспечных месцаў.
З пачатку года паліцэйскія эвакуіравалі з Камышавахі 166 чалавек, у тым ліку 77 пажылых людзей і 33 маламабільных грамадзяніна. Цяпер у пасёлку застаюцца каля 200 жыхароў.



