У Пружанскім раёне незаконна гандлявалі пяском
Рэдакцыя Reform.news · 4 лістапада 2026, 13:07
https://reform.news/be/u-pruzhanskim-rajone-nezakonna-gandljavali-pjaskom/МУС паведаміла пра спыненне незаконнага гандлю пяском у Пружанскім раёне. Распачата крымінальная справа па артыкулах за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
Паводле версіі міліцыі, заснавальнік і дырэктар фірмы арандавалі ў Пружанскім раёне ўчастак. Яны нібыта займаліся дэмантажом збудаванняў, якія знаходзіліся на ім і засталіся ад прадпрыемства.
“Насамрэч яны незаконна здабывалі пясок. Для далейшай яго рэалізацыі заключалі дагаворы пастаўкі з рознымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі”, – заявілі ў МУС.
Схема працавала некалькі гадоў. За гэты час падазраваныя рэалізавалі больш за 55 тыс. тон пяску. Шкода перавысіла 4,5 млн рублёў.
