Reform.news

Супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу

Рэдакцыя Reform.news · 4 лістапада 2026, 14:10

https://reform.news/be/suprac-zhurnalistki-kacjaryny-andrjeevaj-zavjali-novuju-kryminalnuju-spravu/

У дачыненні да журналісткі, экс-палітзняволенай Кацярыны Андрэевай распачалі крымінальную справу ў Беларусі. Яе бацькоў выклікалі ў Следчы камітэт.

«Пакуль я падпісвала лісты – на любімай Радзіме таксама штосьці падпісвалі. Маму і тату заўтра выклікаюць у СК: новая крымінальная справа супраць мяне», – напісала Андрэева ў Facebook.

Кацярына Андрэева — журналістка Белсата. У 2021 годзе яе прысудзілі да двух гадоў калоніі за стрым з ««Плошчы перамен». У 2022 годзе ёй прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы калоніі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве».

Андрэева была вызваленая ў сакавіку 2026 года. Разам з іншымі палітвязнямі яе выдварылі з Беларусі ў Літву. Затым яна пераехала ў Польшчу.

Рэклама

Пакінуць адказ