Reform.news

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп і яе дарадцу

Рэдакцыя Reform.news · 4 лістапада 2026, 11:37

https://reform.news/be/zjalenski-znagarodzi-melaniju-tramp-i-jae-daradcu/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў жонку прэзідэнта ЗША Меланію Трамп ордэнам княгіні Вольгі I ступені. Адпаведны ўказ апублікаваны сёння.

Меланія Трамп адзначана ўзнагародай “за важкі ўклад у гуманітарную падтрымку Украіны, актыўную праваабарончую і дабрачынную дзейнасць, накіраваныя на выратаванне ўкраінскіх дзяцей, грамадзян, якія пацярпелі ў выніку расійскай агрэсіі, незаконна дэпартаваных і прымусова перамешчаных з часова акупаваных Расійскай Федэрацыяй тэрыторый Украіны”.

Таксама ўзнагародай “Залатое сэрца” адзначаны спецыяльны старшы дарадца першай лэдзі ЗША Марк Бекман. Ён удастоены яе за “важкі асабісты ўклад у аказанне гуманітарнай дапамогі грамадзянам Украіны, садзейнічанне мерам, накіраваным на выратаванне і эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва з часова акупаваных тэрыторый Украіны”.

Рэклама

Пакінуць адказ