МУС паведаміла пра затрыманне пецярых чалавек за негатыўныя каментарыі ў адрас чыноўнікаў і міліцыянераў
Рэдакцыя Reform.news · 4 лістапада 2026, 10:54
https://reform.news/be/mus-pavedamila-pra-zatrymanne-pecjaryh-chalavek-za-negaty-nyja-kamentaryi-adras-chyno-nika-i-milicyjanera/Беларускія сілавікі затрымалі пяць чалавек за негатыўныя каментарыі ў адрас вышэйшых службовых асоб і міліцыянераў, пакінутыя ў інтэрнэце. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.
“У выніку маніторынгу сацыяльных сетак устаноўлены пяцёра жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 36 да 66 гадоў, якія пакідалі негатыўныя каментарыі ў адрас вышэйшых службовых асоб дзяржавы і супрацоўнікаў сталічнай міліцыі. Яны прызналі віну і тлумачылі свае ўчынкі ў тым ліку ўздзеяннем алкаголю”, – гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да затрыманых праводзіцца праверка, паводле вынікаў якой будзе прымацца працэсуальнае рашэнне аб прыцягненні да адказнасці.
Мяркуючы па апублікаваных кадрах, затрыманні праходзілі пры сілавой падтрымцы. Таксама МУС распаўсюдзіла відэазапісы з затрыманымі.
“Я пакінуў негатыўны каментарый у дачыненні да смерці супрацоўніка. Раскайваюся і прыношу свае прабачэнні”, – кажа адзін.
“Я хачу сказаць, што, вядома, я шкадую, што ўвогуле такое адбылося. Я па п’янцы пакінуў на сваю дурную галаву”, – кажа іншы мужчына.


