Адкрыты новы набор на праграму «Кадравага рэзерву для Новай Беларусі»
Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 22:47
https://reform.news/be/adkryty-novy-nabor-na-pragramu-kadravaga-rjezervu-dlja-novaj-belarusi/Ініцыятыва «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» адкрывае набор на трохступеньчатую анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная», паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.
Праграма разлічаная на 152 гадзіны і ахоплівае пытанні дзяржкіравання, права, эканомікі, грамадскіх і палітычных працэсаў, перамоў і камунікацыі.
«Падрыхтоўка да пераменаў павінна апярэджваць самі перамены. Калі ў Беларусі адкрыецца акно магчымасцяў, запатрабаванне ў кампетэнтных, адказных і матываваных людзях будзе велізарным», — заявіў каардынатар «Кадравага рэзерву» Юрый Губарэвіч.
Паводле яго слоў, за некалькі гадоў працы ініцыятыва пашырыла сваю дзейнасць. Калі раней асноўная ўвага надавалася падрыхтоўцы будучых дзяржаўных служачых і кіраўнікоў, то цяпер яна арыентаваная на людзей, якія ўжо цяпер гатовыя ініцыяваць змены, аб’ядноўваць аднадумцаў і ствараць новыя практыкі і інстытуты.
Да выкладчыкаў праграмы далучыўся Павел Баркоўскі, прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні.
«Сёння, як ніколі, важна рыхтаваць беларускае грамадства да дзейнасці пасля таталітарызму. Маштабныя рэформы і змены кіравання на лакальным і дзяржаўным узроўні магчымыя пры наяўнасці ініцыятыўных і кампетэнтных людзей, якія не баяцца дзейнічаць рашуча, але дасціпна змяняючы ранейшыя падыходы і практыкі кіравання грамадска-палітычнымі працэсамі», — адзначыў Баркоўскі.
Навучанне будзе праходзіць па Zoom з улікам бяспекі ўдзельнікаў: слухачы не бачаць адзін аднаго, іх імёны і спісы не паказваюцца іншым удзельнікам.
Для ўдзелу ў адкрытых лекцыях дастаткова запоўніць анкету.
Зарэгістравацца на праграму можна тут.
