Reform.news

Беларусь закупляе льновалакно ў Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 2 лістапада 2026, 10:09

https://reform.news/be/belarus-zakupljae-lnovalakno-rasii/

Лён лічыцца адной з асноўных культур беларускай сельскай гаспадаркі. Рэгулярна падкрэсліваецца развітасць гэтага напрамку ў краіне. Аднак, як сведчыць расійская статыстыка, наша краіна таксама імпартуе сыравіну для льняной прамысловасці.

Паводле даных агенцтва “Аграэкспарт” расійскага Мінсельгаса, у студзені-верасні Беларусь завезла з Расіі 982 тоны льновалакна.

Усяго ж РФ адправіла за мяжу больш за 8,1 тыс. т гэтай сыравіны на суму 22,6 млн долараў, з якіх больш за 7 тыс. т былі адпраўлены ў Кітай.

Рэклама

Пакінуць адказ