Механізатар загінуў пасля наезду камбайна ў Свіслацкім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 29 кастрычніка 2026, 16:25
https://reform.news/be/mehanizatar-zaginu-paslja-naezdu-kambajna-svislackim-rajone/У вёсцы Вялікае Сяло Свіслацкага раёна камбайн наехаў на двух чалавек. Адзін з іх загінуў, другі — шпіталізаваны, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх даных, сёння днём на тэрыторыі УСП «Саўгас Вялікасельскі» 58-гадовы слесар майстэрні, кіруючы камбайнам, наехаў на двух механізатараў.
58-гадовы мужчына памёр на месцы. 42-гадовы — шпіталізаваны. Устаноўлена, што слесар, які кіраваў камбайнам, быў п’яны.
У дачыненні да вадзіцеля распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 317 (“Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”).

