Сяржук Доўгушаў даў у Варшаве канцэрт у падтрымку першай кнігі пра беларускіх лірнікаў
Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 14:27
https://reform.news/be/syarzhuk-do-d1-9egusha-d1-9e-da-d1-9e-u-varshave-kanczert-u-padtrymku-pershaj-knigi-pra-belaruskih-lirnika-d1-9e/Учора ў Варшаве прайшоў дабрачынны канцэрт музыканта і даследчыка Сержука Доўгушава «Паміж небам і зямлёй». Выступ лідара гурта «Касары» стаўся не толькі творчым выказваннем, але крокам да прыцягнення ўвагі да краўдфандынгавай кампаніі на платформе Gronka: музыка робіць усё магчымае, каб зачыніць збор на выданне першай двухмоўнай кнігі пра беларускіх лірнікаў.
Праект Сяргея мае на мэце вярнуць у культурны абыход пласт спадчыны, які ў ХХ стагоддзі быў амаль цалкам знішчаны.
У аснову кнігі «Ліра і лірніцтва ў беларускай культуры» лягло магістарскае даследаванне Доўгушава, падрыхтаванае ў Акадэміі навук Беларусі. Пасля вымушанай эміграцыі ў 2021 годзе абараніць працу аўтару не дазволілі, таму матэрыял быў перапрацаваны ў захапляльнае даследаванне для шырокага кола чытачоў.
Выданне аб’ёмам каля 300 старонак у цвёрдай вокладцы выйдзе накладам 500 асобнікаў сумесна з выдавецтвамі Magenta і «Этна Традыцыя». Кніга будзе двухмоўнай (беларуска-англійскай), што зробіць спадчыну вандроўных музыкаў даступнай і для замежных этнографаў ды даследчыкаў.
На што патрэбныя сродкі і калі чакаць кнігу?
Агульны бюджэт праекта складае 9000 еўра. Дзякуючы спонсарам і інвестарам 3500 еўра ўжо атрымана, а мэта краўдфандынгу на Gronka — сабраць астатнія 5500 еўра. Сабраныя сродкі пойдуць на рэдагаванне, англамоўны пераклад, дызайн і вёрстку, працу з архіўнымі фотаздымкамі і сам друк накладу.
На гэты момант ужо сабрана 2940 еўра (больш за палову ад трэбаванай сумы на платформе). Пасля паспяховага завяршэння збору каманда плануе выдаць кнігу за 4–5 месяцаў:
Падтрымаць выданне і дапамагчы сабраць рэшту сумы на першую кнігу пра беларускае лірніцтва можна на старонцы праекта на платформе Gronka.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram;
