Украіна ўдарыла па заводзе «Протон» у Арле
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 22:06
https://reform.news/be/ukraina-daryla-pa-zavodze-proton-u-arle/23 кастрычніка УСУ нанеслі ўдар па ваенным заводзе «Протон» у расійскім Арле. Відэа прылёту публікуе тэлеграм-канал «Exilenova+».
Завод «Протон» вырабляе кампаненты для комплексу «Панцирь-С1», балістычных ракет 9М723 для «Искандер-М», крылатых авіяцыйных ракет С-71К «Ковер».
Губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў заявіў, што Украіна атакавала ракетамі «грамадзянскі аб’ект». Паводле яго слоў, пашкоджана прадпрыемства ў Савецкім раёне горада.
