Украіна абвясціла рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 22:33
https://reform.news/be/ukraina-abvjascila-rjezhym-spynennja-agnju-rajone-aleshak-z-27-kastrychnika/Украіна абвясціла рэжым спынення агню ў раёне горада Алешкі Херсонскай вобласці з 3:00 27 кастрычніка.
«Для правядзення гуманітарнай аперацыі ў часова акупаваных Алешках Херсонскай вобласці Украіна ўводзіць рэжым спынення агню ў вызначаным раёне з 03:00 27 кастрычніка па кіеўскім часе», — паведамляе Генштаб УСУ.
Нагадаем, сёння першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заявіла, што дамовілася з Украінай і Расіяй пра спыненне агню ў Алешках. Паводле яе слоў, яно павінна пачацца 29 кастрычніка.
Плануецца, што ў перыяд дзеяння рэжыму спынення агню грамадзянскія прадстаўнікі абодвух бакоў у суправаджэнні «бесстаронняй амерыканскай медыяарганізацыі» наведаюць жыхароў Алешак дома, каб даведацца, якая дапамога ім патрэбная. Ахвочыя змогуць эвакуіравацца ва Украіну або Расію.
Расія абвясціла рэжым спынення агню ў раёне з 4:00 27 кастрычніка (маскоўскі час).