Маладога спецыяліста паказальна судзілі ў каледжы за няяўку на размеркаванне
Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 14:53
https://reform.news/be/maladoga-specyjalista-pakazalna-sudzili-kaledzhy-za-njaja-ku-na-razmerkavanne/У Мінску маладога спецыяліста паказальна судзілі перад навучэнцамі каледжа за няяўку на размеркаванне.
Выязное пасяджэнне суда па грамадзянскай справе па іску аб спагнанні выдаткаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку маладога спецыяліста, прайшло ў Мінскім дзяржаўным каледжы гандлю і камерцыі 21 кастрычніка, паведамляе Мінскі гарадскі суд.
На пасяджэнне запрасілі навучэнцаў выпускнога курса каледжа, якім трэба будзе працаваць па размеркаванні.
Сума, якую спагналі з выпускніка, не называецца.
Пасля суда навучэнцаў каледжа папярэдзілі, што пры адмове добраахвотна кампенсаваць затрачаныя дзяржавай сродкі і пры вырашэнні пытання праз суд малады спецыяліст вымушаны будзе аплаціць яшчэ і судовыя выдаткі. У выпадку прымусовага выканання судовага рашэння таксама давядзецца заплаціць прымусовы збор.
Калі малады спецыяліст адмаўляецца выканаць рашэнне суда, яму могуць абмежаваць выезд з Беларусі, абмежаваць права на кіраванне аўтамабілем, арыштаваць разліковыя рахункі, маёмасць, утрымліваць частку зарплаты.
