Метэазонды кантрабандыстаў узарваліся ў Літве пры сутыкненні з ЛЭП
Рэдакцыя Reform.news · 22 кастрычніка 2026, 09:31
https://reform.news/be/metjeazondy-kantrabandysta-uzarvalisja-litve-pry-sutyknenni-z-ljep/У сераду ў Літве ўзарваліся два метэазонды кантрабандыстаў. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на пажарную службу.
Каля 6 раніцы пажарных выклікалі ў населены пункт Дотнува пад Кедайняем. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, яны ўбачылі, што метэазонд з кантрабандай сутыкнуўся з лініяй электраперадачы, узарваўся і загарэўся. Яго абломкі гарэлі на абочыне дарогі.
Падобны выпадак адбыўся і пад Кайшадорысам. Тут мясцовыя жыхары таксама чулі выбух. Аказалася, што метэазонд з кантрабандай закрануў правады пад напружаннем і загарэўся.
