Reform.news

Некалькі дронаў заляцелі ў Беларусь 19-20 кастрычніка

Рэдакцыя Reform.news · 21 кастрычніка 2026, 11:06

https://reform.news/be/nekalki-drona-zaljaceli-belarus-19-20-kastrychnika/

19 і 20 кастрычніка ў Беларусь заляцелі не менш за чатыры расійскія беспілотнікі, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на маніторынгавыя каналы.

19 кастрычніка каля 23:50 рэактыўны БпЛА заляцеў у Беларусь праз выступ Брагінскага раёна.

20 кастрычніка каля 22:30 яшчэ адзін рэактыўны дрон знаходзіўся над Гомельшчынай і рухаўся ў бок Хойнікаў, а затым заляцеў ва Украіну курсам на Прыпяць.

20 кастрычніка зафіксаваныя два нетыповыя выпадкі. У 16:23 рэактыўны беспілотнік вылецеў з Жытомірскай вобласці ў бок Лельчыцаў. У 18:17 быў заўважаны яшчэ адзін рэактыўны дрон, які ляцеў ад Оўруча ў тым жа кірунку. Пра вяртанне гэтых БпЛА ва Украіну інфармацыі няма. Яны маглі быць збітыя або ўпасці на тэрыторыі Беларусі.

Рэклама

Пакінуць адказ