Узбекскі агракластар пачалі будаваць у Гарадоцкім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 15:09
https://reform.news/be/uzbekski-agraklastar-pachali-budavac-u-garadockim-rajone/У Гарадоцкім раёне пачалося будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу, на якім будзе вырабляцца ялавічына. Гэта флагманскі аб’ект узбекскага агракластара “Навруз”.
У вёсцы Клюшава мяркуецца пабудаваць не толькі сучасны адкормачны комплекс на 4 тысячы галоў і перапрацоўчы цэх, але і квартал жылой забудовы для работнікаў.
“Пакуль парода будзе ўся мясцовая. Усё будзем закупляць. Чорна-пярэстая парода, якая знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь. У перспектыве – распрацоўка і вырошчванне новай пароды ў сваіх умовах. Гэта значыць гэта ўжо чыста мяснога напрамку. Але пакуль уся камплектацыя – мясцовай беларускай жывёлай”, – расказаў СТБ дырэктар прадпрыемства «Навруз Групп» Уладзімір Пупышаў.
У гонар пачатку будаўніцтва ўдзельнікі ўрачыстай цырымоніі заклалі памятную капсулу з пасланнем будучым пакаленням, адкрылі памятны знак і высадзілі алею чырвоналістых дубоў.
Акрамя таго, два жывёлагадоўчыя прадпрыемствы з удзелам узбекскага бізнесу ствараюцца ў іншых раёнах. У Слаўгарадскім раёне ТАА «СП АгроМит» плануе рэалізаваць праект па адкорме буйной рагатай жывёлы. У Бешанковіцкім раёне кампанія «АндижанАгро» запусціла новы інвестыцыйны праект у той жа сферы.


