Reform.news

Мужчына загінуў на ферме ў Добрушскім раёне

Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 14:26

https://reform.news/be/muzhchyna-zaginu-na-ferme-dobrushskim-rajone/

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі 55-гадовага жывёлавода на ферме “Гардуны” ў Добрушскім раёне. Здарэнне адбылося 18 кастрычніка.

Мужчына загінуў, падмяняючы слесара. Ён ачышчаў гаспадарчае памяшканне.

“У працэсе выканання работ мужчына ўпаў на рухомыя элементы механізма сістэмы гноевыдалення – шасцярні і ланцугі канвеера. У выніку трапляння ў працуючае абсталяванне ён атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр”, – паведамілі ў СК.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, у тым ліку механізма канвеера, канфіскавана дакументацыя, прызначаны экспертызы.

Фота: СК
Рэклама

Пакінуць адказ