Reform.news

БХД правядзе з’езд у Беластоку

Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 14:22

https://reform.news/be/bhd-pravjadze-z-ezd-u-belastoku/

Беларуская хрысціянская дэмакратыя 24 кастрычніка правядзе свой з’езд. Ён адбудзецца ў Беластоку.

“Сто гадоў таму, 24 кастрычніка 1926 года, у Вільні, на святкаванні 10-гадовага юбілею газеты Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці “Крыніца” было прынятае рашэнне пра стварэнне партыі БХД.

А сёлета, у той жа дзень 2026 года ў Беластоку пры дапамозе Konrad-Adenauer-Stiftung пройдзе прадстаўнічы форум беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў з удзелам беларускіх палітыкаў, святароў і замежных гасцей”, – заявіў Павел Севярынец.

На з’езд вылучана 120 дэлегатаў, чакаюцца выступленні беларускіх палітыкаў, святароў і прывітанні ад замежных гасцей.

Беласток у БХД лічаць цэнтрам беларускай дыяспары, які знаходзіцца на паўдарозе паміж Вільнюсам і Варшавай, акрамя таго, тут дзейнічае адна з самых вялікіх суполак БХД.

На з’ездзе плануюць выступіць Павел Латушка, Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі, Яўген Вапа, Павел Усаў, Юрый Губарэвіч, Зміцер Дашкевіч і многія іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Анджэй Галіцкі і кіраўніца Фонду Конрада Адэнаўэра ў Беларусі Габрыэле Баўман, чэшскія, нарвежскія і літоўскія хрысціянскія дэмакраты.

24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца тайнае галасаванне па выбары новага кіраўніцтва і прэзентацыя стратэгіі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі на наступныя тры гады.

Рэклама

Пакінуць адказ