Да сваякоў сузаснавальніцы Dissidentby прыйшлі сілавікі
Рэдакцыя Reform.news · 15 кастрычніка 2026, 13:11
https://reform.news/be/da-svajako-suzasnavalnicy-dissidentby-pryjshli-silaviki/14 кастрычніка сілавікі прыйшлі дадому да сваякоў сузаснавальніцы праваабарончага праекта Dissidentby Марыны Касінеравай. Як патлумачылі сілавікі, да іх паступіла інфармацыя, што Марына нібыта вярнулася ў Беларусь.
«Паслязаўтра завочны суд, і ўзбудзіліся людзі ў форме і без формы. Сёння ад 7 раніцы да 21 вечара да ўсіх магчымых сваякоў хадзілі мяне шукаць. Дзесьці паведамілі, што “начальник сказал, что я приехала домой”, а дзесьці – што мяне “всё равно депортируют и рано или поздно я буду у них” і дадуць мне “большой срок”», — напісала Касінерава ў Facebook.
Касінерава звязвае візіты сілавікоў з хадайніцтвам, якое яна накіравала, каб яе і адваката азнаёмілі са справай.
Завочны суд над Марынай Касінеравай і яе мужам Вячаславам Касінеравым пачынаецца 16 кастрычніка. Яны абвінавачваюцца ў стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» або ўдзеле ў ім, распальванні сацыяльнай варожасці, дыскрэдытацыі Беларусі, абразе Лукашэнкі, садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Марына дадаткова абвінавачваецца ў паўторным стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» альбо кіраўніцтве ім.
