Будрыс чакае ад МАГАТЭ дзеянняў у дачыненні да пашырэння БелАЭС
Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 09:55
https://reform.news/be/budrys-chakae-ad-magatje-dzejannja-u-dachynenni-da-pashyrjennja-belajes/Літва занепакоеная планамі пашырэння АЭС у Астраўцы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Кястуціс Будрыс падчас сустрэчы з гендырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі ў Варшаве.
«Праблема Астравецкай АЭС застаецца. У нас ёсць сур’ёзныя сумневы ў забеспячэнні культуры бяспекі на гэтай і іншых станцыях, якія будуюцца “Расатамам”. Запланаванае пашырэнне станцыі ў Беларусі павысіць узровень пагроз для Літвы. Мы разлічваем на ўдзел МАГАТЭ ў кіраванні рызыкамі ядзернай бяспекі», – сказаў Будрыс, перадае прэс-служба літоўскага МЗС.
Бакі таксама абмяркоўвалі бяспеку ядзернай энергетыкі ва Украіне.
«Выкарыстанне Расіяй зімы супраць Украіны, якое працягваецца, і маніпуляванне ядзернай бяспекай для дасягнення ваенных мэт непрымальныя», – падкрэсліў літоўскі міністр.
Ён таксама выказаў падтрымку дзейнасці МАГАТЭ ва Украіне.
