Хусіты абстралялі штаб-кватэру Saudi Aramco
Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 08:47
https://reform.news/be/husity-abstraljali-shtab-kvatjeru-saudi-aramco/У аўторак хусіты атакавалі штаб-кватэру саудаўскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco у горадзе Дахран.
Паводле інфармацыі Reuters, ракета трапіла ў адзін з будынкаў, пашкодзіўшы тры верхнія паверхі. Узнік пажар. Мінэнерга каралеўства позна ўвечары ў аўторак пацвердзіла інцыдэнт, адзначыўшы, што пацярпелых і загінулых няма.
Комплекс у Дахране ўяўляе сабой аперацыйны цэнтр кампаніі, адкуль кіруюць нафтаздабыўнымі пляцоўкамі, трубаправодамі, НПЗ і экспартнымі тэрміналамі.