Камандуючы сіламі АДКБ атрымаў мандат на міратворчую аперацыю на беларускім палігоне
Рэдакцыя Reform.news · 13 кастрычніка 2026, 10:43
https://reform.news/be/kamandujuchy-silami-adkb-atryma-mandat-na-miratvorchuju-aperacyju-na-belaruskim-paligone/У Беларусі на палігоне “Лосвіда” праходзіць камандна-штабное вучэнне «Непарушнае братэрства-2026» з міратворчымі сіламі АДКБ.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры арганізацыі, палкоўнік Аляксей Ялфімаў, прадстаўнік беларускіх Узброеных сіл, у рамках вучэння камандуючы калектыўнымі міратворчымі сіламі атрымаў адпаведны мандат на правядзенне міратворчай аперацыі.
Пазней камандаванне сіламі зацвердзіла задуму на правядзенне аперацыі. У ёй вызначаныя напрамкі засяроджвання асноўных намаганняў, задачы міратворчым падраздзяленням, пытанні ўзаемадзеяння, усебаковага забеспячэння і кіравання.
Вучэнне працягнецца да 16 кастрычніка. У ім бяруць удзел прадстаўнікі УС Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кыргызстана і Казахстана.


