Украіна і Латвія абмеркавалі ўзмацненне ціску на Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 12 кастрычніка 2026, 16:50
https://reform.news/be/ukraina-i-latvija-abmerkavali-zmacnenne-cisku-na-belarus/Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга сустрэўся з міністрам замежных спраў Латвіі Байбай Бражэ 12 кастрычніка. Бакі ў тым ліку абмеркавалі тэму Беларусі.
Як паведамляе МЗС Украіны, міністры скаардынавалі сумесныя крокі па захаванні і ўзмацненні ціску на агрэсара. Сібіга назваў рэжым Лукашэнкі пагрозай для Латвіі і ўсёй Еўропы.
«Рэжым Лукашэнкі ў Беларусі ўяўляе ўсё большую пагрозу для Латвіі, краін Балтыі і Еўропы ў цэлым. Абмеркавалі шляхі супрацьдзеяння гэтай пагрозе і ўзмацнення ціску на Мінск. Удзячны Латвіі за яе прынцыповую пазіцыю і непахісную салідарнасць», — заявіў Сібіга.
