Reform.news

Новыя выпадкі залётаў расійскіх дронаў зафіксаваныя на Гомельшчыне

Рэдакцыя Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 16:05

https://reform.news/be/novyja-vypadki-zaljota-rasijskih-drona-zafiksavanyja-na-gomelshchyne/

Раніцай 8 кастрычніка як мінімум два расійскія рэактыўныя ўдарныя беспілотнікі ўвайшлі ў паветраную прастору Беларусі з боку Украіны. Пра гэта піша «Флагшток» са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы.

Паводле даных канала «Рында мониторит», у 05:07 рэактыўны беспілотнік зайшоў у Беларусь з зоны адчужэння на тэрыторыі Украіны і накіраваўся ў бок Нароўлі. Меркавана, у 05:15 той жа дрон пакінуў беларускую паветраную прастору і накіраваўся ў бок Оўруча.

У 05:31 яшчэ адзін рэактыўны беспілотнік увайшоў у паветраную прастору Гомельскай вобласці тым жа маршрутам. Што адбылося з ім далей, не ўдакладняецца.

Уварванне як мінімум аднаго беспілотніка раніцай 8 кастрычніка таксама пацвердзіў маніторынгавы канал «еРадар».

Раней, 4-5 кастрычніка, былі зафіксаваныя як мінімум два аналагічныя выпадкі. Адзін расійскі беспілотнік рухаўся ў бок Мазыра, другі вылецеў з зоны адчужэння Гомельскай вобласці ў напрамку Чарнобыля.

Рэклама

Пакінуць адказ